Квэст- гульня "Я ведаю" прайшла ў ДАЛ "Вяселка"
30.03.2023Як прайшоў чацвёрты дзень вясновай змены лагера "Вясёлка", мы раскажам на беларускай мове. Адным з самых яскравых мерапрыемстваў, напэўна, не толькі дня, але і ўсёй змены, стала квэст- гульня "Я ведаю".
Дзеці, атрымаўшы карткі з заданнямі, адправіліся ў цікавае і захапляльнае падарожжа.
Удзельнікам было прапанавана ўзнавіць дзяржаўны гімн, расшыфраваць беларускія нацыянальныя ўзоры, разгадаць крыжаванкі, сабраць прыказкі і прымаўкі, успомніць знакамітых Спартсменаў нашай краіны, "з'есці хуткамоўку" і намаляваць кубак гарбаты.
Усе выпрабаванні выклікалі толькі станоўчыя эмоцыі і ўсмешкі.
Кожны пераканаўся ў тым, што размаўляць па-беларуску модна і нескладана!