ДЗЕНЬ РОДНАЙ МОВЫ
21.02.202421 лютага штогод адзначаецца ДЗЕНЬ РОДНАЙ МОВЫ. З гэтай нагоды ў нашай школе сёння распачаўся тыдзень беларускай мовы (20.02-27.02.2024г.). У рамках першага дня ў 6-х класах прайшлі тэматычныя ўрокі з выкарыстаннем разнастайных гульняў. Вучні адказвалі на пытанні аб роднай мове і краіне, суадносілі беларускія словы з малюнкамі, выконвалі віктарыны і крыжаванкі, малявалі эпізоды з твораў, якія ім спадабаліся. Разам з вучнямі школы настаўнікі пачалі афармленне тэматычнага стэнда, які кожны дзень будзе дапаўняцца.