Міжнародны дзень роднай мовы

21.02.2024

21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы.
Традыцыйным стала гэта свята і ў нашай школе. Дэвізам дня выбралі словы “Рускай мове дай разгрузку: размаўляй па-беларуску”.
На працягу дня навучэнцы з цікавасцю выконвалі заданні чэк-ліста “Дзень роднай мовы”: дэкламавалі вершы, спявалі песні, расшыфроўвалі прыказкі, збіралі афарызмы, “елі” хуткамоўкі і атрымлівалі пазітыўныя эмоцыі
Цікавая гульня, пачастункі, дзіцячыя ўсмешкі стварылі святочны настрой кожнаму. Хочацца верыць, што прыгажосць беларускага слова яшчэ доўга будзе гучаць у сэрцах дзяцей.