Раённы паэтычны конкурс, прысвечаны 110-годдзю з дня нараджэння Аркадзя Куляшова і творчасці паэтаў малой радзімы

27.02.2024

27 лютага ў Путрышкаўскай сярэдняй школе ім. Ф.Л. Крайніка выдатным мерапрыемствам завяршыўся тыдзень беларускай мовы і літаратуры.
На базе нашай школы адбыўся раённы паэтычны конкурс, прысвечаны 110-годдзю з дня нараджэння Аркадзя Куляшова і творчасці паэтаў малой радзімы. Вучні 8-11 класаў  чыталі вершы, балады, урыўкі з твораў паэтаў.
Мерапрыемства садзейнічалі папулярызацыі беларускай мовы, павышэнню цікавасці навучэнцаў  да творчасці беларускіх паэтаў і пісьменнікаў, развіццю творчых здольнасцей школьнікаў.
Вучні нашай школы Клінцэвіч Юліанна і Пісарэнка Мацвей за дэкламацыю вершаў А.Куляшова атрымалі дыпломы 3-й ступені.